Сябры, у суботу ў Белдзяржфілармоніі я буду весці сольнік сваёй лепшай сяброўкі Іры. Калі вы ніколі не чулі, як яна спявае - вы шмат згубілі, і я настаяльна рэкамендую вам схадзіць. Калі чулі - то ў вас не павінна быць ніякіх ваганняў - ісці ці не ісці на канцэрт. Такіх галасоў у Беларусі больш няма. Гэта дакладна.
Зараз я якраз займаюся напісаннем канферансу да канцэрта. Там будуць творы на нямецкай, партугальскай, польскай, беларускай, чэскай, італьянскай, рускай, лацінскай, англійскай і нават таджыкскай ды кітайскай мовах. Адно гэта ўжо вартае ўвагі. Напісанне канферансу ды вядзенне канцэртаў у філармоніі, дарэчы, кожны раз становяцца выклікам для мяне: я заўсёды стараюся зрабіць канцэрт класічнай музыкі не закаснела-пафасным ( а часта і вартым сну) заняткам, а Дзеяй, якая б неадчэпна займала ўвагу гледачоў, была зразумелай кожнаму і адначасова была б узнёслай і высокай, якім і бывае сапраўднае мастацтва.
А яшчэ, часта бывае вельмі крыўдна, што інфармацыя пра вартыя ўвагі падзеі ў культурным жыцці Беларусі рэдка даходзіць да патэнцыяльнай публікі. З рэкламай культуры справы ў нас яшчэ горш, чым з рэкламай увогуле... Таму, калі не маеце нічога супраць добрай і якаснай музыкі, можаце падтрымаць нас рэпостам. Гэта ж не рэклама памады ці конкурс лайкаў... Інфармацыю пра канцэрт не сорамна распаўсюдзіць:)